У Буда-Кашалёўскім раёне ў полі згарэў камбайн, механізатар шпіталізаваны
Камбайн згарэў на полі
У Буда-Кашалёўскім раёне ў полі згарэў кормаўборачны камбайн УЭС 2-250 (выпушчаны "Гомсельмашам" у 2008-м) мясцовага прадпрыемства "Юбілейны Агра". Як паведамляе раённая газета, здарэнне адбылося ўдзень 22 траўня каля вёскі Бронніца. Да прыезду ратавальнікаў механізатар спрабаваў самастойна ліквідаваць узгаранне.
Прэс-служба МНС удакладняе, што 59-гадовы мужчына атрымаў апёкі рук (5% цела), яго шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу. Разгляданая версія прычыны пажару — "механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.