У Будапешце адкрыўся новы будынак беларускага пасольства. Фота
Урачыстасць прайшла ў пятніцу, 24 красавіка.
24 красавіка ў Будапешце адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка пасольства Беларусі ў Венгрыі. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына, міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта, амбасадары краін АБСЕ, якія акрэдытаваны ў Будапешце, прадстаўнікі венгерскіх СМІ. У сваім выступленні падчас мерапрыемства Купчына адзначыла, што для Беларусі вельмі важна падтрымліваць шчырыя і адкрытыя адносіны з Венгрыяй, краінай, якая на самой справе з'яўляецца сябрам Беларусі, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.
Нагадаем, сёння стала вядома, што Беларусь на працягу года адкрые пасольства ў Грузіі. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіўся з трохдзённым афіцыйным візітам у Грузіі.
Фота: mfa.gov.by