У Бялыніцкім раёне перакулілася маршрутка, пацярпелі трое падлеткаў

У Бялыніцкім раёне перакулілася маршрутка, пацярпелі трое падлеткаў

У Бялыніцкім раёне перакулілася маршрутка, пацярпелі 6 чалавек, сярод іх трое падлеткаў ва ўзросце 14-15 гадоў. Як паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 18-й гадзіны на трасе Талочын — Круглае — Вішаў. У нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і маршрутка апынулася ў кювеце, наляцела на слуп.

Пацярпелых адвезлі ў бальніцу. Паведамляецца, што ў іх нязначныя траўмы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Падкрэсліваецца, што на колах мікрааўтобуса былі зімовыя шыны, непрыдатныя для эксплуатацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі