У Бярэзінскім раёне трактар касіў траву і наехаў на мужчыну (фота)

У Бярэзінскім раёне трактар касіў траву і наехаў на мужчыну (фота)

У Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці трактар касіў траву і наехаў на мужчыну. Здарэнне адбылося 12 чэрвеня. 60-гадовы вясковец ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Верагодна, мужчына ляжаў у траве і трактарыст яго не заўважыў.

На месца выязджала следча-аператыўная група. Прызначаны аўтатэхнічная, дактыласкапічная і судова-медыцынская экспертызы. Па іх выніках стане вядома, ці быў загінулы ў стане алкагольнага ап’янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі