У Бярозе затрымалі яшчэ 10 чалавек
Затрыманне ў Бярозе
У Бярозе ў Брэсцкай вобласці сілавікі затрымалі як мінімум 10 чалавек. Адбылося гэта яшчэ ў жніўні. Усіх гэтых мужчын абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Прапагандысты пішуць, што "астатнім 14 прыцягнутым асобам, абраная мера стрымання не звязаная з пазбаўленнем волі".
Падобныя "хапуны" ў Бярозе праводзяцца не першы раз. У сакавіку было затрымана каля дзясятка чалавек. За ўдзел у пратэстах 2020-га ў жніўні-верасні асудзілі на пазбаўленне волі ў калоніі 8 пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.