Масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту пачынаецца ў Бярозе

Затрыманне жыхара Бярозы

Затрыманне жыхара Бярозы / скриншот видео силовиков

У Бярозе сёння пачынаецца судовы працэс над мясцовымі жыхарамі, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Судзяць чатырох мясцовых жыхароў: Сяргея Скробата, Аляксандра Малькова, Ігара Шыманчыка і Сяргея Гоўшу. Іх абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, у сакавіку 2024 года сілавікі правялі ў Бярозаўскім раёне некалькі рэйдаў, падчас якіх затрымалі каля дзесяці чалавек.  Падставай для затрымання быў удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Падчас такога "хапуна" быў затрыманы і Сяргей Скробат — з ім апублікавалі "пакаяльнае відэа". Справу разглядае суддзя Наталля Мінчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі