У цэнтры Мінска ўсталявалі білборд з Уладзімірам Някляевым (фотафакт)

У цэнтры Мінска ўсталявалі білборд з Уладзімірам Някляевым (фотафакт)

У цэнтры Мінска ў раёне метро плошчы Перамогі на праспекце Незалежнасці ўсталявалі білборд з фота Уладзіміра Някляева. І гэта зусім не нейкая апазіцыйная акцыя. Білборд замовіла крама Symbal.by, якая распачала адмысловую кампанію. Як інфармуе сайт nn.by, на іншым білбордзе з'явілася фота Юрыя Жыгамонта, пазней з'явяцца здымкі Меліціны Станюты і Лявона Вольскага.

Цікава, што каля фота Някляева першапачаткова было пазначана: "Уладзімір Някляеў, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч". Аднак у "Мінскрэкламе" прапанавалі больш нейтральны варыянт: "Уладзімір Някляеў, беларускі пісьменнік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі