У Чачэрску прайшоў суд за гвалт у дачыненні да міліцыянта
![У Чачэрску арганізавалі паказальны суд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/123456789.jpg.webp?itok=XwWYibjP)
У Чачэрску арганізавалі паказальны суд / checherskivestnik.by
У Чачэрску ў Гомельскай вобласці прайшоў суд за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Вясковец за ўдар галавой у твар асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Крымінальную справу разглядалі ў актавай зале раённага аддзела міліцыі. Туды прывялі мясцовых жыхароў, якія знаходзяцца "на розных відах прафілактычнага ўліку".
Здарэнне адбылося восенню мінулага года. У краме затрымалі "за дэбош" сястру мужчыны. Ён паспрабаваў ёй дапамагчы, пры гэтым быў у стане алкагольнага ап'янення. У нейкі момант вясковец нанёс удар даішніку. Цяпер жа пацярпеламу ён мусіць выплаціць 200 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Раённая газета піша, што "на строгасць прысуду" паўплывала непагашаная судзімасць мужчыны.
У мясцовай міліцыі прызнаюць, што выпадкі супраціўлення міліцыянтам не з'яўляюцца рэдкасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.