У Чалпон-Аце Галоўчанку паставілі каля Пашыняна, а Мясніковіча — каля Мішусціна
19 жніўня ў Чалпон-Аце ў Кыргызстане праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе. Падчас фатаграфавання ўдзельнікаў прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанку паставілі каля армянскага прэм'ера Нікола Пашыняна. Расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін апынуўся каля старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча. Паміж імі — прэм'еры Кыргызстана і Казахстана. За сталом беларускі прэм'ер таксама быў далёка ад расійскага калегі.
Галоўчанка спадзяваўся, што яму ўдасца правесці сустрэчу з Мішусціным сам на сам. І яны сапраўды сустрэліся, абмеркавалі "пытанні двухбаковага супрацоўніцтва". Верагодна, пільная патрэба ў ёй узнікла на фоне амерыканскіх санкцый супраць уладаў Беларусі і хуткай перспектывы спынення транзіту тых жа калійных угнаенняў праз ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.