У часы каранавіруса ў Нідэрландах вялікія чэргі па марыхуану
У часы каранавіруса ў Нідэрландах былі вялікія чэргі па марыхуану. Мясцовыя жыхары паспяшаліся зрабіць запасы дазволеных у гэтай краіне наркатычных сродкаў. З-за каранціна крамы закрываюць да 6 красавіка, таму іх і атакавалі натоўпы пакупнікоў. Людзей там было больш, чым у чэргах па туалетную паперу, паведамляе strana.ua.
У Амстэрдаме дзейнічае больш за 170 кропак, дзе легальна прадаюць гашыш і марыхуану. У нашай краіне распаўсюд наркотыкаў забаронены.
strana.ua
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.