У чатырохгадовага хлопчыка трапіў салют
У сувязі з траўмамі ад піратэхнікі ў Новы год і пераднавагоднія дні да медыкаў звярнуліся больш за 60 чалавек. Такую лічбу назваў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук, перадае БЕЛТА.
"З 28 снежня па сённяшні дзень па меддапамогу ў выніку прымянення піратэхнікі звярнуліся 64 чалавекі. Гэта даволі вялікая колькасць. Амбулаторна аказаная дапамога 46 людзям, 18 чалавек шпіталізаваныя", — заявіў спецыяліст.
Ён падкрэсліў, што сярод пацярпелых ёсць дзеці. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці 11-гадовы хлопчык атрымаў ірваную рану рукі, калі спрабаваў з запалак зрабіць выбухны пакет. У руках у 14-гадовага хлопчыка выбухнула петарда, і ён атрымаў траўмы рук. 13-гадовы хлопчык атрымаў тэрмічны апёк рук, калі ўскрываў петарду. Пяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі рук, перадплечча і грудной клеткі ад ужывання піратэхнікі, а чатырохгадовы — тэрмічны апёк правага перадплечча (да 5% цела), калі ў яго трапіў салют.