У чэмпіянаце Беларусі мінскае "Дынама" абыграла "Мінск"

Мінскія дынамаўцы

Мінскія дынамаўцы / t.me/fc_dinamominsk/

У вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" абыграла "Мінск" — 2:0. Дынамаўцы правялі ў аўторак перанесены з-за ўдзелу ў еўракубках матч 17-га тура.

У першынстве лідыруе "Нёман" — 46 ачкоў пасля 21 гульні, у мінскага "Дынама" стала 44 ачкі пасля 19 матчаў, 43 балы ў "Тарпеда-БелАЗ" пасля 21 гульні.

25 верасня гродзенцы згуляюць у Наваполацку з "Нафтанам" перанесены матч 16-га тура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі