У Чырвоным касцёле ў Мінску развіталіся з Рыгорам Барадуліным (фота)

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка ва ўзросце 79 гадоў.

Развітанне з Рыгорам Барадуліным адбываецца ў Чырвоным касцёле.

Яно пачалося ў 9.30 і працягвалася да 13-ай гадзіны.

Развітацца з Народным паэтам прыйшлі сотні людзей, у тым ліку вядомыя пісьменнікі і палітыкі.

У касцёле адслужылі дзве імшы — паводле рыма-каталіцкага і грэка-каталіцкага абрадаў.

Пахаваюць Рыгора Барадуліна 4 сакавіка на радзіме ва Ушачах, побач з магілай маці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі