У цягніку, які вёз груз з Беларусі ў Калінінград, былі кантрабандныя цыгарэты

У цягніку, які вёз груз з Беларусі ў Калінінград, былі кантрабандныя цыгарэты

У цягніку, які транзітам вёз груз з Беларусі ў Калінінградскую вобласць Расіі, былі кантрабандныя цыгарэты. Літоўскія мытнікі іх кошт ацанілі на 102 тысячы еўра.

Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, у грузавым цягніку праверылі шэсць вагонаў. У двух з іх пад вапняком была схаваная кантрабанда — 122 скрынкі цыгарэт беларускай вытворчасці.

Чыгунка застаецца адным з самых "гарачых" "франтоў" барацьбы з кантрабандай, піша Літоўская мытня. І гэта нягледзячы на тое, што аб'ёмы затрыманай у Літве цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі скараціліся ўдвая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі