У Добрушскім і Лоеўскім раёнах са снегу выцягвалі аўтобусы з людзьмі
Школьныя аўтобусы вызваляюць з "снежнага палону" амаль штодня
У Добрушскім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці са снегу выцягвалі аўтобусы з людзьмі. На дапамогу прыходзілі ратавальнікі, якія выкарыстоўвалі спецтэхніку і буксіровачныя трасы.
Як піша sb.by, раніцай у Добрушскім раёне каля вёскі Залессе ў снезе заграз рэйсавы аўтобус. На Лоеўшчыне дапамога спатрэбілася аўтобусу з дзецьмі. У Светлагорскім раёне са снегу дапамаглі выехаць легкавіку, у якім везлі дзіця. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Школьныя аўтобусы ў розных рэгіёнах краіны вызваляюць з "снежнага палону" амаль штодня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.