У Дрыбінскім раёне ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў пацярпела дзіця

У Дрыбінскім раёне ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў пацярпела дзіця

Раніцай 5 студзеня ў Дрыбінскім раёне ў лабавым сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў (Volkswagen і MG) пацярпела трое чалавек, у тым ліку і 2-гадовае дзіця. З рознымі траўмамі іх завезлі ў бальніцу, паведамляе магілёўская міліцыя.

Вадзіцель Volkswagen не ўлічыў умовы надвор'я, і на закругленні дарогі не саўладаў з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Пацярпеў ён і яго пасажыры — 49-гадовая жанчына і згаданае дзіця. Апошняе ад сур'ёзных траўмаў выратавала спецыяльнае дзіцячае аўтакрэсла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі