У эфіры CNN паказалі Пятра Парашэнку з аўтаматам у руках

У эфіры CNN паказалі Пятра Парашэнку з аўтаматам у руках

У эфіры CNN паказалі экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з аўтаматам у руках. Назва сюжэту на амерыканскім тэлеканале — "Пуцін ідзе, каб забіць нас". Парашэнка стаяў сярод байцоў тэрытарыяльнай абароны. І ў нейкі момант папрасіў у кагосьці з іх аўтамат, каб прадэманстраваць зброю перад камерай. Экс-прэзідэнт падкрэслівае рашучасць украінцаў змагацца за свабоду і незалежнасць, але наракае на недахоп зброі, акрамя стралковай.

Пётр Парашэнка знаходзіцца ў Кіеве, які цяпер рыхтуецца ад абароны ад наступаючых расійскіх войскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі