У Егіпце цяпер знаходзіцца каля 1,7 тыс. беларускіх турыстаў
У Егіпце цяпер знаходзіцца каля 1,7 тыс. беларускіх турыстаў. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту і турызму Вадзім Кармазін.
“Цяпер можна агучыць прыблізную лічбу — 1,7 тыс чалавек. Гэта папярэднія дадзеныя, трэба ўлічваць, што частка турыстаў вылятае з Мінска, частка — з Масквы. Лік выляцеўшых з Нацыянальнага аэрапорта Мінск мы можам пралічыць, што тычыцца іншых аэрапортаў, усталяваць дакладную лічбу складана”, — сказаў Кармазін.
Раней ён тлумачыў, што на егіпецкія курорты праз Маскву можа лятаць досыць шмат турыстаў — да 30% беларусаў, якія набылі пуцёўкі ў гэтую краіну. Вадзім Кармазін нагадаў, што наступныя вылеты ў Егіпет з Мінска запланаваны на 10 лістапада. Паводле яго слоў, папярэдне іх запаўняльнасць складае 98%, паведамляе БЕЛТА.
На мінулым тыдні Вялікабрытанія, Ірландыя, Літва, Латвія і Расія спынілі ўсе рэйсы ў Егіпет да высвятлення прычынаў авіякатастрофы самалёта А321. Улады Расіі стварылі аператыўны штаб па вывазе з гэтай краіны сваіх турыстаў.
Тым часам, МЗС Беларусі звяртае ўвагу на карэкціроўку палётнай праграмы расійскіх авіяперавозчыкаў ў напрамку Егіпта і рэкамендуе ў кантакце з беларускімі тураператарамі адсочваць магчымыя рашэнні ААТ “Белавія” па адпаведных рэйсах з Беларусі.
Егіпет традыцыйна ўваходзіць у топ-10 пераваг беларускіх турыстаў. У 2014 годзе гэтая краіна стала трэцяй па папулярнасці - на егіпецкіх курортах адпачылі 94 тыс. беларусаў.
Фота: proegypet.ru