У Еўропе шукаюць спосабы адказу на серыю дыверсій, у якіх падазраюць Расію

Уладзімір Пуцін разгарнуў гібрыдную вайну супраць Еўропы

Уладзімір Пуцін разгарнуў гібрыдную вайну супраць Еўропы / kremlin.ru

У Еўропе шукаюць спосабы адказу на серыю дыверсій, у якіх падазраюць Расію. У некаторых краінах пачалі звяртацца да тактыкі барацьбы з КДБ у часы існавання СССР, піша The Financial Times.

Выданне адзначае, што заходнія чыноўнікі лічаць РФ датычнай да серыі дыверсій у розных краінах Еўропы. Гэта падпалы і ваенных аб'ектаў, і грамадзянскай інфраструктуры. У еўрапейскіх службах бяспекі лічаць, што такім чынам Масква спрабуе раз'яднаць саюзнікаў Украіны, сарваць ваенныя пастаўкі Кіеву, а таксама правярае рашучасць Захаду.

Гаворка ідзе пра "гібрыдную вайну", ад якой найбольш пацярпела Польшча. Яе ўжо пачалі параўноўваць з "актыўнымі мерапрыемствамі" савецкіх спецслужбаў, якія праводзіліся за мяжой з 1920-х гадоў. Каб супрацьстаяць гэтай пагрозе, трэба прызнаць яе існаванне, прыняць меры па ўмацаванні аховы крытычна важнай інфраструктуры і даць рашучы адказ, але без "неэтычных або незаконных сродкаў, падобных тым, якія выкарыстоўвае Расія". Адным з эфектыўных адказаў лічаць абмежаванне на перамяшчэнне расійскіх дыпламатаў, піша выданне.

У Захаду можа быць і больш агрэсіўны адказ. Але там прадбачаць, што ён можа прывесці да "эскалацыі канфрантацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі