Польшча за паўгода затрымалі 18 чалавек, якіх падазрае у працы на РБ і РФ
Флаг Польшчы
Польшча са снежня 2023 года затрымала 18 чалавек, якіх падазрае ў працы на Расію і Беларусь, піша польскае медыя kresy.pl са спасылкай на агенцтва AP.
Затрыманых вінавацяць у вядзенні варожай дзейнасці ці планаванні дыверсій ад імя Расіі і Беларусі, кажа міністр унутраных спраў Томаш Семаняк.
Дзесяць з арыштаваных прымалі непасрэдны ўдзел у планаванні розных формаў дыверсій на тэрыторыі Польшчы, сцвярджае міністр. Паводле дадзеных Агенцтва ўнутранай бяспекі, сярод затрыманых у апошнія месяцы апроч грамадзянаў Беларусі і Расіі былі таксама грамадзяне Польшчы і Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.