У фільме Мэла Гібсана ўзялі ўдзел 214 зняволеных

На здымачную пляцоўку новага фільма Мэла Гібсана дастаўленыя 214 зняволеныя з турмы ў штаце Веракрус (Veracruz), паведамляе AFP. Зняволеныя перавезеныя ў турму "Віл’я Альдама", дзе плануецца зняць некалькі эпізодаў фільма "How I Spent My Summer Vacation" ("Як я правёў летні адпачынак"), сцэнарыст і выканаўца галоўнай ролі якога - Мэл Гібсан. У карціне, што выходзіць на экраны ў 2011 годзе, герой Гібсана трапляе ў турму строгага рэжыму ў Мексіцы.

Рашэнне адміністрацыі "Ігнасіа Альендэ" дазволіць выкарыстаць зняволеных для здымак фільма выклікала пратэст з боку сваякоў патэнцыйных акцёраў масоўкі.

Напрыканцы снежня 2009 года, калі стала вядома пра здымкі, некалькі сотняў сваякоў зняволеных зладзілі акцыю пратэсту ля турмы, падчас якой адбыліся сутыкненні з паліцыяй. Сваякі зняволеных асцерагаліся, што з-за здымак будуць адмененыя спатканні і яны не змогуць пабачыцца са сваімі блізкімі ў перыяд калядных і навагодніх свят. Адміністрацыя турмы "Ігнасіа Альендэ" тады заявіла, што інфармацыя пра ўдзел зняволеных у фільме і транспарціроўку іх у іншую турму не адпавядае рэчаіснасці.

Фота: www.mgibson.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі