У фінале Кубка Беларусі згуляюць БАТЭ і брэсцкае "Дынама"
У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Барысаўчане прайшлі ў паўфінале мазырскую "Славію" — 0:1 у гасцях і 2:0 дома, а дынамаўцы — салігорскі "Шахцёр" — 2:0 дома і 2:4 у гасцях.
Фінальны паядынак прызначаны на 24 траўня, ён пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама".
Вылет з розыгрышу "Славіі" абрадаваў мінскае "Дынама" — чацвёртая каманда мінулага чэмпіянату атрымала пуцёўку ў Лігу Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.