Брэсцкае "Дынама" прайграла "Шахцёру", але выйшла ў фінал Кубка Беларусі

Брэсцкае "Дынама" прайграла "Шахцёру", але выйшла ў фінал Кубка Беларусі

Брэсцкае "Дынама" прайграла "Шахцёру" (2:4), але выйшла ў фінал Кубка Беларусі па футболе за кошт хатняй перамогі (2:0) і забітых галоў на полі саперніка. У Салігорску ў сераду прайшоў фантастычны па інтрызе і напружанні паядынак 1/2 фіналу. У першым тайме дынамаўцы забілі два галы (Павел Савіцкі і Міхаіл Гардзяйчук) і здавалася, што ўсё ў гэтым супрацьстаянні ўжо вырашана. Аднак у другім тайме адбылося неверагоднае — за 16 хвілін гарнякі забілі чатыры галы (два з іх на рахунку Віталя Лісаковіча)! Для таго, каб прабіцца ў фінал, ім трэба было забіць яшчэ адзін гол. Але "Дынама" здолела адбіцца і ў асноўны час, і ў даданыя да яго сем хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі