У Фінляндыі 12-гадовы падлетак расстраляў у школе вучняў

На месцы стральбы

На месцы стральбы / yle.fi

У Фінляндыі 12-гадовы падлетак расстраляў у школе вучняў. Былі цяжка параненыя трое шасцікласнікаў (ім таксама па 12 гадоў). Адзін з іх пазней памёр. Вядома, што ў школе вучыцца 800 дзяцей і працуе 90 настаўнікаў.

Трагічнае здарэнне адбылося ў горадзе Вантаа. Стралка затрымалі. Паліцыя высветліла, што ён завалодаў зброяй, якая захоўвалася ў аднаго са сваякоў. Матывы ўчынку хлопчыка высвятляюцца.

Паколькі стралку 12 гадоў, яго не змогуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі