У ФК "Дынама-Брэст" з'явіўся абаронца з Салонікаў

У ФК "Дынама-Брэст" з'явіўся абаронца з Салонікаў

У футбольным клубе "Дынама-Брэст" з'явіўся абаронца з Салонікаў (Грэцыя). Кантракт з 28-гадовым Ёргасам Кацыкасам разлічаны на два гады. Пасля медыцынскага абследавання навічок далучыўся да каманды на зборы ў Турцыі, інфармуе прэс-служба клуба.

Кацыкас за сваю кар'еру паспеў пагуляць у Грэцыі, Галандыі, Даніі і Румыніі. Апошнім яго клубам было бухарэсцкае "Дынама", у складзе якога ён правёў два сезоны.

Як вядома, у брэсцкага "Дынама" самай праблемнай зонай была абарона. Футбаліст з Грэцыі мусіць яе ўзмацніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі