У Ганцавіцкім раёне палякі лавілі птушак, заплацілі за кожную па 200 еўра
Па 200 еўра за кожнага цецярука, адлоўленага днямі ў лясах Ганцаўшчыны, заплаціў польскі лясгас з Новай Дэбы. Палякі лавілі птушак разам са сваімі беларускімі калегамі. Як гаворыць спецыяліст гаспадаркі Аляксандр Занька, былі злоўленыя 4
цецярукі, якіх ужо павезлі ў Польшчу, каб “папоўніць там папуляцыю
гэтых птушак”.
Паводле словаў аднаго з працаўнікоў прыроднаахоўнага ведамства, міграцыя не нанясе ніякай шкоды. “У нашай мясцовасці іх шмат”, - сказаў ён.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы
Паводле словаў аднаго з працаўнікоў прыроднаахоўнага ведамства, міграцыя не нанясе ніякай шкоды. “У нашай мясцовасці іх шмат”, - сказаў ён.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы