У Гарадку школьнікам дарылі кнігі Караткевіча

Акцыю, прымеркаваную да ўгодкаў Уладзіміра Караткевіча, сёння зладзілі сябры ТБМ з райцэнтра Гарадок Віцебскай вобласці. Яны за ўласныя грошы набылі кнігі Караткевіча і перадалі іх у дзве мясцовыя школы ды прафесійна-тэхнічны каледж.  Выданні павінны быць выкарыстаныя як прызы для пераможцаў алімпіяд па беларускай мове і літаратуры. Кнігі “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім” ды іншыя плануецца дарыць таксама падлеткам, якія займаюцца літаратурнай творчасцю – пішуць вершы ці прозу на роднай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі