У Гарадоцкім раёне скралі крыж, усталяваны ў гонар змагароў за свабоду

Учора ля вёскі Фралова Гарадоцкага раёна невядомыя скралі крыж, што быў усталяваны днямі ў гонар жыхароў Гарадоцкага раёна, загінулых падчас антыбальшавіцкага паўстання ў лістападзе 1918 года. Крыж быў усталяваны 24 кастрычніка, а праз тры дні яго асвяціў святар. 31 кастрычніка, а другой палове дня, крыж знік. Актывіст руху "За Свабоду" Леанід Аўтухоў звярнуўся ў Гарадоцкі РАУС, але міліцыянты адмовіліся распачынаць крымінальную справу.

Аўтухову давялося абвясціць крыж сваёй ўласнай маёмасцю, каб мець падставу звяртацца да праваахоўных органаў. Але і пасля гэтага начальнік РАУС не прыняў заяву, матывуючы гэта тым, што Леанід Аўтухоў павінен прынесці квіткі аб аплаце за матэрыялы ды работы па вырабу крыжа, каб даказаць сваё права на "маёмасць".

Цяпер Аўтухоў знаходзіцца ў міліцыі. Ён сцвярджае, што збіраецца чакаць ад начальніка РАУС станоўчага рашэння ўсю ноч. Актывіст не выключае, што крыж прыбралі па загадзе мясцовых уладаў. На яго думку, таму міліцыя і не жадае яго шукаць.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі