У Германіі хочуць забараніць выдачу віз спартоўцам з Беларусі і Расіі
Нэнсі Фэзер / Instagram-аккаунт nancy_faeser
Спартоўцам з Беларусі і Расіі, якія плануюць выступаць на міжнародных спаборніцтвах на тэрыторыі Германіі, прапаноўваюць забараніць выдачу візы. Такую прапанову агучыла кіраўніца МУС ФРГ Нэнсі Фэзер, перадае DW.
"Калі МЗС пагодзіцца са мной у гэтым, мы адмовім у візах расійскім і беларускім спартоўцам, якія ўязджаюць у Германію", — заявіла яна.
Нэнсі Фэзер з'яўляецца чальцом СДПГ, як і канцлер Олаф Шольц. Яна — першая жанчына на пасадзе міністру ўнутраных спраў Германіі.
Міжнародныя санкцыі супраць спартовых прадстаўнікоў Расіі і Беларусі былі ўведзеныя пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі, якую Расія з дапамогай Беларусі разгарнула ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.