У Германіі патрабуюць забараніць імпарт сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі

Збожжа, ілюстрацыйнае фота

Збожжа, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Фракцыя апазіцыйнага кансерватыўнага блока ХДС/ХСС у бундэстагу патрабуе ўзмацніць санкцыі супраць рэжымаў Беларусі і Расіі. У прыватнасці — забараніць імпарт сельгаспрадукцыі, перадае DW.

Даходамі ад экспарту сельгаспрадукцыі Уладзімір Пуцін фінансуе толькі ваенную эканоміку Расіі, кажа эксперт ХДС/ХСС па пытаннях сельскагаспадарчай палітыкі Альберт Штэгеман. Нямецкі палітык мяркуе, што павышэнне пошлін на расійскае і беларускае збожжа — недастатковая мера.

У сакавіку Financial Times пісала, што ў 2023 годзе аб'ём імпарту збожжавых, насення алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі з Расіі ў ЕС склаў 4 мільён тон. Гэта рэкордны паказчык, роўны 1% ад аб'ёму спажывання гэтых тавараў у Еўрасаюзе.

Раней з заклікам забараніць імпарт у ЕС збожжа з Беларусі і Расіі выступілі Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Чэхія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі