У Германіі вызначыліся, як выдаваць беларусам пашпарты замежніка

Беларускі пашпарт

Беларускі пашпарт / Белсат

У Германіі пашпарты замежніка беларусам змогуць выдаваць мясцовыя органы, перадае DW адказ МУС Германіі.

Журналісты звярнуліся ў гэтае міністэрства з пытаннем, што рабіць беларусам, у якіх заканчваюцца пашпарты, а вярнуцца на радзіму для абмену дакументаў яны не могуць.

МУС Германіі пасля вывучэння сітуацыі прыйшло да высновы, што мясцовыя органы могуць лічыць немэтазгодным патрабаваць замены беларускага пашпарта, калі можна даказаць факт палітычнага пераследу ў Беларусі. Ведамства папрасіла адпаведныя органы разглядаць магчымасць выдачы нямецкага праязнога дакумента беларусам.

Для атрымання такога дакумент грамадзянам Беларусь давядзецца звярнуцца з заявай у мясцовыя органы. У заяве трэба падрабязна выкласці прычыны, па якіх небяспечна вяртацца ў Беларусь, і, магчыма, падаць доказы.

Праблема з пашпартамі ў палітычных эмігрантаў узнікла пасля вераснёўскага ўказу Лукашэнкі. Ён забараніў беларускім амбасадам і консульствам выдаваць новыя пашпарты ўзамен пратэрмінаваных. Цяпер для замены пашпарту беларусам трэба вяртацца ў Беларусь і звяртацца ў органы МУС. Для многіх гэта пагражае палітычным пераследам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі