У Германіі заснавалі "акадэмію ў выгнанні" для беларусаў, украінцаў і расіян
У Германіі заснавалі "акадэмію ў выгнанні" для навукоўцаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Гэта сумесная ініцыятыва універсітэтаў у Кёльне і Боне. Яе мэта — вярнуць працу тым, хто дома з-за вайны ці рэпрэсій яе страціў. Туды запрашаюць прафесараў, кандыдатаў навук і ў некаторых выпадках аспірантаў. Падтрымка накіравана найперш на ўкраінцаў, але дапамога прапанавана таксама беларусам і расіянам, піша dw.com.
Заснавальнікі акадэміі абяцаюць дапамагчы падаць заяўкі на індывідуальнае фінансаванне ў розныя фонды. Бо стыпендыі гэтая праграма не прадугледжвае.
Прымаць дакументы будуць да канца ліпеня. Мяркуецца, што навукоўцы правядуць у Кёльне або Боне два-тры гады. Але гэта залежыць і ад далейшага развіцця палітычнай сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.