У Глыбокім знішчылі сквер, які не так даўно пасадзілі БРСМаўцы (фота)

У Глыбокім знішчылі сквер, які павінен быў услаўляць БРСМ. Ён размяшчаўся на беразе возера Беразвецкага, побач са старымі габрэйскімі могілкамі. Раней жа на гэтым месцы бралі пясок для адсыпкі гарадскіх вуліц.

Гадоў пятнаццаць таму старыя габрэйскія могілкі прывялі ў парадак. Потым узнік праект пусціць гарадскую каналізацыю паўз возера, каб сцёкі не траплялі ў вадаём. Ідэя была добрая, але скончыліся грошы, работы спыніліся, а дарагія трубы засталіся ў зямлі. І вось цяпер пра іх успомнілі і сталі адкопваць. Капаючы, зламалі частку дрэваў.

Тут раслі дрэвы каштоўных парод, якія высаджваліся такім чынам, каб пасля зверху чытаўся надпіс “БРСМ”. Ужо ў першы год частку дрэў зламалі, яшчэ частка не прыжылася, а гэтымі днямі пасадку знішчылі канчаткова землянымі работамі.

У свой час закладка скверу вельмі пампезна асвятлялася ў мясцовай прэсе, але цяпер гэтае месца ўяўляе сабой даволі сумнае відовішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі