У Гомелі гарэў стралковы цір
Агонь ахапіў дах будынка
У Гомелі гарэў стралковы цір па вуліцы Сасновай. Як пішуць ратавальнікі, паведамленне пра пажар яны атрымалі ў пятніцу каля 11-й гадзіны. Агонь ахапіў дах будынка. На месца прыехала шмат спецтэхнікі МНС.
У будынку было моцнае задымленне. У момант узнікнення пажару там знаходзіліся 19 чалавек. Да прыбыцця ратавальнікаў 18 чалавек самастойна выйшлі. Пры правядзенні разведкі ў будынку ў кабінеце выявілі 41-гадовага мужчыну, якога вывелі на вуліцу з выкарыстаннем маскі для выратаванага.
Адбылося частковае абвальванне даху на плошчы каля 20 квадратных метраў. Гарэнне адбывалася ў стралковай зале, у памяшканні бліндажу, прызначаным для захоўвання мішэняў і іншага абсталявання, які ўжываецца пры стрэльбах (столь і сцены бліндажу па ўсім перыметры абабітыя гумай).
Пажар ліквідавалі ў 13:25. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.