У Гомелі ліквідаваны дабрачынны фонд "Разам тут"
Гомельскі абласны суд / wikimapia.org
Увайшла ў дзеянне пастанова Гомельскага абласнога суда аб ліквідацыі мясцовага дабрачыннага фонду "Разам тут", паведамляе "Гомельская праўда" ў пятніцу.
Мэтай фонду было садзейнічанне ў вырашэнні праблем сацыяльнай ізаляцыі і адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, аднак ён "адхіляўся ад сваёй мэты і прадмета дзейнасці, не адзін раз груба парушыў закон і ўласны статут", расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама.
Прычынай ліквідацыі стала тое, што дырэктар "Разам тут" Андрэй Бардухаеў-Арол у жніўні мінулага года размяшчаў палітычныя паведамленні і рэпосты ў сацыяльных сетках фонду. Між тым фонд не мае права пераследваць мэты, звязаныя з выказваннем палітычнай волі людзей.
Таксама фонд унёс не ўсе неабходныя дадзеныя ў дакументы аб зменах у структуры і кіраўніцтве, якія трэба падаваць кантралюючым органам, паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.