У Гомелі на дзень горада паставілі перасоўную братнюю магілу
Нечаканая інсталяцыя з'явілася ў Гомелі 11 верасня на дзень горада. На набярэжнай ракі Сож быў змайстраваны муляж братняй магілы. Фатаздымкі гэтага ноў-хаў з'явіліся ў інтэрнэце.
Паведамляецца, што ва ўрачыстай прэзентацыі перасоўнай братняй магілы прынялі ўдзел чыноўнікі з Гомельскага гарвыканкама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.