У Гомелі памерла маці Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага
У Гомелі памерла маці Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага Ніна Васільеўна Жызнеўская. Ёй было 60 гадоў. Як інфармуе Радыё Свабода, напярэдадні Жызнеўскай стала блага, у яе была высокая тэмпература. "Хуткая" адвезла жанчыну ў шпіталь інвалідаў, дзе яна і памерла.
8 красавіка сёлета не стала і бацькі, Міхаіла Пятровіча Жызнеўскага. Ён раптоўна памёр на 74-м годзе жыцця.
Беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года падчас сутыкненняў паміж абаронцамі Майдана і спецназам на вуліцы Грушэўскага. Яму ў сэрца трапіла куля. Жызнеўскі не дажыў да свайго 26-га дня нараджэння чатыры дні. Беларуса пасмяротна прызналі Героем Украіны. Міхаіла Жызнеўскага пахавалі на могілках у вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем. Каля яго быў пахаваны бацька.
Фота: http://belsat.eu