У Гомелі складзены незалежны рэйтынг чыноўнікаў
Актывісты гомельскай грамадзянскай кампаніі "Наш дом" напярэдадні Новага года склалі рэйтынг гомельскіх чыноўнікаў. У гэтым рэйтынгу вызначаныя "самыя запатрабаваныя", "самыя эфектыўныя" і "самыя непрабіўныя" прадстаўнікі мясцовай улады, — паведамляе "БелаПАН". Кампанія "Наш дом" накіраваная на рашэнне сацыяльных і жыллёва-камунальных праблемаў у абласным цэнтры. Знакавых чыноўнікаў гарадскога і раённых маштабаў яе актывісты вызначалі на падставе перапіскі і асабістых кантактаў. У 2009 годзе гомельскім сыноўнікам было накіравана 132 пісьмовых звароты грамадзян (43 скаргі, 74 заявы і 15 прапаноў). На працягу года грамадскія актывісты пабывалі ў 46 кабінетах прадстаўнікоў улады.
"У выніку з 40 службовых асобаў, якія прадстаўляюць усе раёны Гомеля і розныя структурныя падпадзяленні "вертыкалі", у топе рэйтынга, які складаецца другі год запар, па трох асноўных намінацыях апынуліся тры "старажылы" і чатыры "пачаткоўцы".