У Гомелі за "здраду дзяржаве" асуджана сям'я Прохаравых

Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы

Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы / BelPol, vk.com

У Гомелі за "здраду дзяржаве" асуджана сям'я Прохаравых, паведамляе Радыё Свабода. Васіль Прохараў атрымаў 11 гадоў калоніі, яго жонка Ларыса і сын Павел — па 8 гадоў зняволення. Настаўнік беларускай мовы Руслан Прахарэнка асуджаны на 10 гадоў калоніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненкі, пакуль інфармацыі няма.

Прохаравы жылі ў вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна, у памежнай зоне, за 15 кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 17 км ад Зябраўкі, дзе з пачатку 2022-га знаходзіцца расійская вайсковая база (адтуль запускалі ракеты па Украіне). На момант затрымання яны жылі ў вёсцы Уза Гомельскага раёна, куды пераехалі два гады таму. Васіль Прохараў, як і сын, быў рабочым будоўлі, яго жонка — санітаркай у бальніцы. Іх затрымалі летась. Затрымлівалі і дачку Анастасію, якая працавала медсястрой у абласной лякарні. Васіль Прохараў — этнічны ўкраінец, нарадзіўся ва ўкраінскім Чарнобылі, часта ездзіў з Беларусі ва Украіну. Ён меў свой блог на YouTube.

У траўні 2024-га, калі справу пачаў разглядаць Гомельскі абласны суд, беларускія праваабаронцы прызналі Прохаравых палітвязнямі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. З неафіцыйнай крыніцы вядома, што крымінальная справа датычыць фатаграфавання розных аб’ектаў на тэрыторыі РБ.

Групу абвінавачвалі не толькі паводле артыкула "Здрада дзяржаве", але і "Распальванне варожасці", "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і "Неданясенне пра злачынства".

У Гомелі за "здраду дзяржаве" асуджана сям'я Прохаравых
Васіль Прохараў / BelPol
У Гомелі за "здраду дзяржаве" асуджана сям'я Прохаравых
Ларыса Прохарава
У Гомелі за "здраду дзяржаве" асуджана сям'я Прохаравых
Павел Прохараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі