У Гомельскім аблсудзе разглядаюць пазоў мясцовай жыхаркі супраць Мінабароны РФ
Расійскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Жыхарка Гомельскай вобласці падала пазоў наконт кампенсацыі маральнай шкоды супраць расійскіх вайскоўцаў і Міністэрства абароны РФ. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Флагшток". Сёння ў Гомельскім абласным судзе разглядаецца апеляцыя на пастанову, якую раней вынес суд у Хонійцкім раёне.
Заяўніца — Наталля Цалуйка. Адказчыкі, акрамя расійскага Мінабароны, — 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк і 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія, якія дыслакуюцца ў Пскове. Дэсантнікі гэтых частак у 2022 годзе штурмавалі Украіну з тэрыторыі Беларусі. Менавіта 237-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк, ідучы на Кіеў, атакаваў Гастомель і Бучу. Значная частка палка пазней была знішчаная ў баях у Херсонскай вобласці.
"Флагшток" выказаў здагадку, што маральную шкоду мясцовай жыхарцы дэсантнікі маглі нанесці падчас знаходжання ў Беларусі. Мяркуючы з таго, што Наталля Цалуйка падала апеляцыю, раённы суд Хойнікаў ёй у задавальненні пазову адмовіў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.