У Гомельскую вобласць перакінулі медатрад спецпрызначэння
Ваенныя медыкі, ілюстрацыйнае фота
У адным з раёнаў Гомельшчыны Мінабароны развярнула медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432‑га Галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра УС РБ. Мэтай разгортвання ў прэс-службе Мінабароны назвалі аказанне меддапамогі беларускім вайскоўцам, якія знаходзяцца ля мяжы з Украінай.
Паведамляецца, што вайскоўцы развярнулі шпітальнае і дыягнастычнае аддзяленне. Прычым размясціліся вайсковыя медыкі не ў лесе ці пола, а ў гарадской мяжы».
"Беларускі Гаюн" мяркуе, што гаворка ідзе пра Калінкавіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Яшчэ 23 жніўня маніторынгавая група атрымала звесткі, што адзін з паверхаў лякарні аддалі вайскоўцам пад шпіталь. Медыкі бальніцы не маюць доступу на гэты паверх.
Таксама 23 жніўня з'явіліся звесткі, што Калінкавіцкі райваенкамат праводзіць заняткі па арганізацыі медыцынскага забеспячэння ў надзвычайных сітуацыях.
Дарэчы, у 2022 годзе МАСП аказваў меддапамогу расійскім мабілізаваным, якія праходзілі падрыхтоўку ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.