У гонцы на 7,5 км толькі адна беларуская біятланістка набрала кубкавыя ачкі

У Славеніі завяршылася спрынтарская гонка на 7,5 кіламетраў сярод жанчын. Найлепшы вынік сярод беларусак паказала Надзея Скардзіно — яна фінішавала на 27 пазіцыі, не дапусціўшы ніводнага промаху.
Яна адзіная беларуская біятланістка, якая набрала кубкавыя ачкі. Дар’я Домрачава паказала 41 вынік, дапусціўшы 4 промахі. Людміла Калінчык з трыма штрафнымі кругамі апынулася на 59 радку. Таксама тры разы прамахнулася Вольга Кудрашова, якая заняла 66 месца.

Яшчэ адна беларуска, Настасся Грушэцкая, была 78-й. Перамагла ў сённяшняй гонцы францужанка Сандрын Баі, на другім месцы — біятланістка з Фінляндыі Кайса Макарайнен, тройку лепшых замкнула немка Магдалена Нойнер.

У мужчынскай гонцы на 10 кіламетраў беларусы не здолелі трапіць нават у 50 лепшых. Рустам Валіулін фінішаваў 52-м, Аляксандр Сыман — 63-м, а Сяргей Новікаў — на 72 месцы. Перамогу святкаваў нарвежац Уле-Айнар Б’ёрндален. На другім месцы — расіянін Дзмітры Ярашэнка, на трэцім — Маціас Нільсан са Швецыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі