У Гродне неадэкватны кіроўца пратараніў прыпынак, загінула жанчына (відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 9 верасня на вуліцы Белуша.
Як паведамляе БЕЛТА, аўтамабіль "Seat Ibiza" на вялікай хуткасці выляцеў на прыпынак грамадскага транспарту, дзе знаходзіліся людзі. Машына збіла дзве асвятляльныя апоры і агароджу стаянкі за прыпынкам, пасля чаго пратараніла аўтамабіль.
Адна з жанчын, якая была на прыпынку, загінула, яшчэ адна шпіталізаваная.
Легкавіком кіраваў 18-гадовы хлопец. Ён моцна не пацярпеў. Экспертыза высветліць, ці не знаходзіўся ён пад уздзеяннем алкаголя ці наркатычных сродкаў.
Як адзначае прэс-служба ДАІ, кіроўца паводзіў сябе неадэкватна.
Фота — БЕЛТА, ДАІ