У Гродне на чыгунцы знайшлі авіябомбу часоў вайны
Авіябомбу часоў Першай сусветнай вайны знайшлі 7 траўня ў Гродне. Рабочыя заўважылі яе, калі рамантавалі чыгуначны шлях, паведамляе БелТА. Выбуханебяспечны прадмет дзесяткі гадоў знаходзіўся ў зямлі ў непасрэднай блізкасці ад шляхоў. Адмыслоўцы сапёрна-тэхнічнай групы вайсковай часткі 5522, дыслакаванай у Гродне, вывезлі авіябомбу на палігон і абясшкодзілі.
Усяго з пачатка года ў Гродзенскай вобласці было знойдзена больш за 100 баяпрыпасаў часоў двух войнаў мінулага стагоддзя.
Усяго з пачатка года ў Гродзенскай вобласці было знойдзена больш за 100 баяпрыпасаў часоў двух войнаў мінулага стагоддзя.