У Гродне школьнікаў затрымалі за тое, што яны патушылі Вечны агонь

Скрыншот з відэа
Скрыншот з відэа

У Гродне школьнікаў 14 і 15 гадоў затрымалі за тое, што яны патушылі Вечны агонь. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 15 кастрычніка ў парку Жылібера на Брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

На відэа, якое апублікавалі праўладныя тг-каналы, бачна як адзін хлопец залівае Вечны агонь напоем, а другі здымае яго.

Паведамляецца, што на абодвух завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Іх змясцілі ў ізалятар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі