У Гродне за каментары затрымалі сузаснавальніка фірмы па маршрутных перавозках

Ігар Соладаў 

Ігар Соладаў  / t.me/Grodno_grab/

У Гродне за каментары ў тг-каналах затрымалі сузаснавальніка фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках Ігара Соладава. На відэа сілавікоў ён кажа, што выказаўся пра беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. З скрыншотаў, зробленых сілавікамі, вынікае, што мужчына быў абураны агрэсіяй РФ супраць Украіны і тым, што Беларусь дапамагае расіянам.

Сілавікі ў каментары да відэа прызнаюць, што затрымалі паспяховага прадпрымальніка. Яны ўсяляк яго абражаюць. У затрыманні Соладава ўдзельнічалі амапаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі