У Гвінеі, дзе ўлада не змянялася 10 гадоў, зроблена спроба дзяржперавароту
Ваенныя са зброяй перад прэзідэнцкім палацам у Канакры / РИА Новости
У сталіцы Гвінеі Канакры ажыццёўлена спроба дзяржаўнага перавароту, паведамляе Reuters. Ваенныя са зброяй у руках знаходзяцца перад прэзідэнцкім палацам, тут чутная страляніна з аўтаматаў.
Па дадзеных мясцовых СМІ, за гэтымі падзеямі стаіць палкоўнік спецназа Мамаду Думбуя, які раней служыў у французскім Замежным легіёне.
Рэспубліка Гвінея — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Краінай з 2010 года кіруе прэзідэнт Альфа Кондэ. Першы замах на яго быў здзейснены ўжо ў 2011 годзе, калі невядомыя абстралялі спальню рэзідэнцыі Конде з гранатомёта.
У кастрычніку 2020 года, калі ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары і было абвешчана, што Кондэ перамог у трэці раз, у Канакры пачаліся пратэсты. У выніку загінулі, як найменей, 10 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.