Мікіта Мелказёраў: ідэя наша вядомая — "Жыве Беларусь!" і хай яна жыве добра
Мікіта Мелказёраў
12 верасня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ютуб-канала "Жыццё-маліна" і канала пра беларускую гісторыю "Загляне сонца" Мікіта Мелказёраў.
Вельмі хацелася б, каб у беларусаў стаўся пэўны мараторый на Расію. Каб хаця б гадоў 50 праіснаваў гэты "каранцін" і каб беларусы нарэшце зразумелі, што ніякія яны не браты нам і за ўсю гісторыю яны нам зрабілі вельмі шмат крыўды. І гэты сусед не толькі па сёння застаецца для нас вельмі небяспечным, але, на жаль, пры нашым жыцці ён у лепшы бок не зменіцца. Таму найперш нам трэба думаць пра будучыню сваёй краіны, перакананы Мікіта Мелказёраў.
Пра тое, чаму найпершая задача для нас сёння — заставацца беларусамі і пашыраць сваю беларускасць, чаму так важна ведаць гісторыю і як павінна выглядаць мяжа з Расіяй, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Мікітам Мелказёравым.
Замовіць кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя", "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" і "Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне" можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.