Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам

Мытнікі заўважылі зброю і боепрыпасы

Мытнікі заўважылі зброю і боепрыпасы / t.me/customs_bel/

Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам. Мытнікі ў аэрапорце прасканавалі адпраўленне і выявілі, што замест заяўленых прадметаў ("сантэхнікі") там знаходзяцца зброя і боепрыпасы. У пасылцы знайшлі пісталет у кабуры, два магазіны і 19 патронаў. Экспертыза засведчыла, што сігнальны пісталет быў перароблены, і яго прызналі стралковай агнястрэльнай зброяй.

Атрымальнік пасылкі затрыманы. Супраць яго распачата крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне зброі і боепрыпасаў праз мяжу. Далейшая распрацоўка затрыманага дапамагла, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, знайсці на Міншчыне і Віцебшчыне стралковую зброю, тры дзясяткі складовых частак зброі і больш за 950 адзінак боепрыпасаў.

Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам
Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам
Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам
Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам
Беларус атрымаў з Расіі пасылку з пісталетам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі