Сярод дружыннікаў у Жыткавіцкім раёне знайшлі асуджаных за хуліганства
Міліцыянеры і дружыннікі (ілюстрацыйнае фота)
Пракуратура выявіла ў Жыткавіцкім раёне шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў функцыянаванні добраахвотных дружын. Падставай для праверкі стаў праведзены аналіз крымінагеннай абстаноўкі ў грамадскіх месцах. Высветлілася, што сёлета фактаў хуліганства стала больш.
Супрацоўнікі пракуратуры здзівіліся, калі сярод дружыннікаў у Тураве знайшлі грамадзян, якія раней прыцягваліся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за... хуліганства. Іх у выніку выключылі.
У Жыткавіцкім раёне было зарэгістравана 44 добраахвотныя дружыны, якія павінны дапамагаць міліцыі ў забеспячэнні грамадскага парадку. Аднак высветлілася, што выхадаў на дзяжурства альбо не было, альбо яны адбываліся ў няпоўным складзе. Навучання дружыннікаў не праводзілася. У выніку 17 дружын ліквідавана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.